До начала учебного года осталось

Добро пожаловать в блог учителя начальных классов Кушнерёвой А.Г для учеников и их родителей!

Беларуская літаратура


На І ступені агульнай сярэдняй адукацыі
(агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання)

– творы вуснай народнай творчасці: загадкі, скорагаворкі, прыказкі і прымаўкі, песні, пацешкі, лічылкі, небыліцы, легенды, паданні, казкі (народныя і аўтарскія), творы беларускіх класікаў, якія ўвайшлі ў кола дзіцячага чытання, творы сучаснай дзіцячай літаратуры, перыёдыка: дзіцячыя газеты і часопісы, слоўнікі і даведнікі;

літаратурныя веды пра:
– традыцыйную тэматыку кніг для дзяцей малодшага ўзросту (пра Радзіму, пра подзвігі, пра дзяцей, пра жывёл і расліны, пра поры года, пра чарадзейнае і фантастычнае, пра гісторыю машын і рэчаў, пра герояў, дзеячаў навукі і мастацтва);
– элементы кнігі (вокладка, тытульны ліст, прадмова, змест, пасляслоўе, ілюстрацыя);
– сродкі выразнасці пры чытанні ўголас (тон, тэмп, паўза, лагічны націск);

літаратурныя ўяўленні пра:
– асаблівасці твораў фальклору (калыханкі, лічылкі, скорагаворкі, загадкі, прыказкі, казкі);
– асаблівасці мастацкіх твораў (казкі, апавядання, верша, байкі);
– мастацкія сродкі выразнасці (вобразныя словы і выразы, параўнанні, адухаўленне з’яў прыроды, эмацыянальна-ацэначныя словы);

чытацкія ўменні:
– чытаць правільна, асэнсавана і бегла цэлымі словамі ўголас і сам сабе з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; перадаваць пры чытанні арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (правільнае вымаўленне беларускіх гукаў [ў], [дз’], [дж], [г], [ж], [ч], [р], [ц], падвоеных зычных), выразнае вымаўленне галосных;
– чытаць выразна ўголас мастацкія творы розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп, паўза, лагічны націск);
– вылучаць словы, падобныя па гучанні да слоў рускай мовы і ўстанаўліваць іх значэнне;
– тлумачыць лексічнае значэнне незразумелых слоў праз кантэкст, пераклад і з дапамогай тлумачальнага слоўніка;
– вызначаць вобразныя словы і выразы, тлумачыць іх значэнне і ролю;
– разумець значэнне прыказак, трапных выразаў, “гаваркіх” слоў, ужытых у тэксце;
– прагназаваць змест тэксту па ілюстрацыях, загалоўку, апорных словах;
– эмацыянальна ўспрымаць і рэагаваць на пачутае / прачытанае;
– вылучаць словы і выразы, якія перашкаджаюць разуменню тэксту;
– устанаўліваць паслядоўнасць падзей, суадносіць паслядоўнасць падзей з малюнкавым радам; знаходзіць урыўкі тэксту, якія адпавядаюць ілюстрацыі;
– вызначаць месца, час, абставіны падзей;
– выяўляць прычынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі і ўчынкамі герояў;
– вызначаць дзейных асоб, іх эмацыянальны стан, пачуцці, суадносіць дзейную асобу і ўчынак;
– характарызаваць героя на падставе паводзін і ўчынкаў;
– вызначаць адносіны аўтара да падзей, герояў, учынкаў;
– даваць уласную ацэнку ўчынкам і героям; выказваць уласнае стаўленне да падзей; аргументаваць сваю пазіцыю;
– фармуляваць тэму тэксту, вызначаць яго галоўную думку;
– тлумачыць загаловак твора ці прыдумваць свой загаловак да твора;
– вылучаць сэнсавыя часткі апавядальнага твора; складаць план тэксту;
– падрабязна пераказваць невялікі апавядальны тэкст ці ўрывак з яго па самастойна складзеным плане;
– выбарачна пераказваць тэкст з дапамогай апорных слоў; маляваць словамі партрэт героя ці карціну прыроды з твора;
– ужываць ва ўласным маўленні сродкі вобразнай выразнасці на падставе ўзораў з пачутага / прачытанага;
– самастойна адказваць і задаваць пытанні па змесце пачутага ці прачытанага;
– выяўляць і асэнсоўваць лінгвакраязнаўчую інфармацыю;
– ацэньваць уласнае і пачутае чытанне і гаварэнне (адпаведнасць арфаэпічным і лексічным нормам);
– правільна называць кнігу (аўтар, назва);
– арыентавацца ў кнізе па назве, малюнках, змесце, прадмове, пасляслоўі;
– знаходзіць у змесце прозвішча аўтара, назву патрэбнага твора і старонку;
– выкарыстоўваць прыёмы выбару неабходнай кнігі для чытання (на пэўную тэму, пэўнага аўтара);


7-13 кастрычніка
Тэма: Ходзіць восень - чарадзейка




14-20 кастрычніка
І. Ігнаценка "Лістапад у лесе"
Абагульняючы ўрок



21-27 кастрычніка
Пазакласнае чытанне

"Ён радзімаю завецца- непаўторны гэты край" М. Пазнякоў



28-31 кастрычніка
Блакітныя хвалі беларускага лёну
Хлеб- усяму галава




11-17 лістапада
"Морам жыты разліваецца- нельга позіркам абняць"
"Зямны паклон табе, Радзіма, тваім палям, тваім лясам"


18-24 лістапада
Абагульняючы ўрок

Пазакласнае чытанне. Творы пра Радзіму


25  лістапада- 1 снежня
Жвыёлы побач з намі. 




"Эх, каб зналі мы лясную мову, колькі казак мы пачулі б новых!"

2-8 снежня
"Слухай родную прыроду- ты пачуеш галасы таямнічае красы"

Магутны сімвал Беларусі


9-15 снежня
Як лясныя жыхары будуць жыць зімою?



Пазакласнае чытанне
(творы пра жывел)

16-24 снежня
Н. Галіноўская "Размова сняжынак", В.Хомчанка "Снег"
В Хомчанка "Галка", Р. Ігнаценка "Чырвоныя гронкі рабіны"
В. Жуковіч "З гары", Ф. Рамашка "Пагрэйся, ветрык"



13-19 студзеня
Беларуская народная казка "Два маразы"
У. Мазго "Новы год"
Т. Мушынская "Мех, снег і смех"
Абагульняючы ўрок



20-26 студзеня
Пазакласнае чытане
Як няхітры хітрага перехітрыў. Беларускія народныя тказкі "Лісіца і гусак", "Хітры вол"




27 студзеня- 2 лютага
Беларуская народная казка "Каза- манюка"



3-9 лютага
"Муха -пяюха" беларуская народная казка
Абагульняючы ўрок
Пазакласнае чытанне "Беларускія казкі"

Папрацуйце з прэзентацыяй

10-16 лютага
Я. Купала Хлопчык і летчык", Э. Агняцвет "Хто пачынае дзень?"
А. Якімовіч "Хто самы добры?", В. Вітка "Чатыры пажаданні"



24 лютага- 1 сакавіка
Сказаць легка, зрабіць цяжка
Пры сонейку цепла, пры мамцы добра


Уроки на платформе coreapp.ai









Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.